Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 14.01.2021 10:15
Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага знаходзіцца на вуліцы Фрунзэ, 100а. Царква драўляная, была пабудавана летам 2005 года. Узведзена ў гонар 2000-годдзя хрысціянства.
Прыход храма Ражджаства Хрыстовага быў зарэгістраваны ў 1998 годзе.
Характэрна, што ў Віцебску раней ужо існавала царква Ражджаства Хрыстовага. Яна не захавалася. Знаходзілася ў Заручаўі, зараз гэта вуліца Шчарбакова-Набярэжная, на месцы будынка абласнога аб'яднання па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі (былы «Дом піянераў»). Царква была заснавана ў XVII–XVIII стст. У 1810 годзе драўляны храм быў заменены мураваным. У пачатку XIX ст. царква ўяўляла сабой каменны крыжападобны храм з вялікім купалам над сяродкрыжжам. Алтар быў арыентаваны на ўсход. Унутраныя памеры: даўжыня каля 15,5 м, шырыня каля 11 м. У другой палове XIX ст. з боку бабінца да царквы была прыбудавана шатровая званіца ў псеўдарускім стылі.
1 кастрычніка 1810 года яна была асвечана ўніяцкім полацкім архіепіскапам Іаанам Красоўскім. У 1839 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна часткова разбурана, канчаткова – у пасляваенныя гады (да 1950 г.).
ЛІТАРАТУРА
1. В честь 2000-летия христианства / подгот. Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 15 июня. – С. 6.
2. Волкова, Л. Невелик, да дорог! / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 4 янв. – С. VII.
3. Раждзественская царква // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [іінш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 619.
4. Храм Рождества Христова г. Витебска // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б.и.], 2017. – С. 22.