Царква ў імя святога апостала Андрэя Першазванага. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 14.01.2021 14:02
Царква ў імя святога апостала Андрэя Першазванага адносіцца да сучаснай забудовы г. Віцебска. Узведзена на рубяжы стагоддзяў. Знаходзіцца на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Раней на гэтым месцы была пустэча, але з блаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў 2000 годзе пачалося будаўніцтва храма. Царква была пабудавана народнымі ўмельцамі на ахвяраванні гараджан усяго за тры тыдні.
Гэта драўляны храм з адным купалам. Асвечаны ў гонар апостала Андрэя Першазванага. 14 кастрычніка 2002 года царкву наведаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Свято-Андреевская церковь // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 44.
2. Соловьева, Т. Возведен на рубеже веков / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 14 июля. – С. 8.
3. Храм Святогоапостола Андрея Первозваного г. Витебска // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б.и.], 2017. – С. 61.