Царква ў імя іконы Божай Маці «Знахарка». г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 14.01.2021 14:07
Будаўніцтва царквы ў імя іконы Божай Маці «Знахарка» пачалося ў 2004 годзе на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 35. У лістападзе быў вылучаны зямельны ўчастак і закладзены падмурак. Сучасны выгляд храма распрацаваны ў творчай майстэрні віцебскага архітэктара Ю. Сакалоўскага. У сувязі з адсутнасцю пастаяннага фінансавання будаўнічыя работы неаднаразова прыпыняліся. Быў пастаўлены часовы храм. 6 жніўня 2006 года ў ім была адслужана першая літургія.
Набажэнствы ў царкве, якая яшчэ знаходзілася ў стадыі будаўніцтва, пачалі праводзіцца ў 2012 годзе. Але парафія храма іконы Божай Маці «Знахарка» была арганізавана яшчэ ў 1996 годзе, зарэгістравана ў 1997 годзе. Ігуменамі парафіі былі святары Аляксандр Шмырко, Ілля Кісель, Георгій Раброў. З 10 снежня 2002 года ігуменам храма прызначаны іерэй Аляксандр (Ганчароў). Храм працаваў у прыстасаваным памяшканні, як бальнічны.
У 2015 годзе будаўнічыя работы былі завершаны ў поўным аб'ёме. 25 лютага 2016 года царква ў імя іконы Божай Маці «Знахарка» ўведзена ў эксплуатацыю.
Заняткі ў нядзельнай школе, якая пачала працаваць яшчэ ў верасні 2006 года пры храме, праходзілі на базе эстэтычнага цэнтра «Маладзiк» у форме студыі духоўна-маральнага выхавання. З 2016 года пачалі праходзіць на ніжнім узроўні і ў памяшканні старога часовага храма, які быў пераабсталяваны ў музей народнага побыту.
Сёння ў нядзельнай школе займаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Яны навучаюцца розным дысцыплінам, з'яўляюцца ўдзельнікамі экскурсійных і паломніцкіх падарожжаў. Іх творчыя дасягненні можна ўбачыць падчас фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў Горадзе майстроў, на гарадскіх, абласных і міжнародных выставах, конкурсах і аглядах.
ЛІТАРАТУРА
1. За исцелением душевным и телесным / подгот. Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 16 февр. – С. 10.
2. Зерно любви к Богу в детской душе / подгот. А. Пушнякова // Витебские вести. – 2019. – 29 авг. – С. 20.
3. Ляховская, Е. Воскресная школа – прививка от нравственных пороков / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2018. – 13 янв. – С. 12.
4. Струнченко, А. Где так душе тепло... / А. Струнченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 16 марта. – С. V.
СПАСЫЛКІ