Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 08.02.2024 11:26
Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага знаходзіцца на плошчы 1000-годдзя г. Віцебска. Пабудавана як часовы храм з дрэва (архітэктар Я. Калбовіч) падчас рэстаўрацыі Благавешчанскай царквы, побач з ёй. Будаўніцтва пачалося ўлетку 1992 года і вялося на ахвяраванні вернікаў. Ужо 7 студзеня 1993 года ў царкве святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага адбылася першая літургія. Прастол быў асвечаны пазней – у пачатку снежня 1995 года. Будаўніцтва завершана ў 1996 годзе.
Царква – унікальная і самабытная, пабудавана ў лепшых традыцыях царкоўнай архітэктуры беларускага драўлянага дойлідства. Ашаляваны прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у трохгранную апсіду. Вальмавы дах над ёй завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём. Над 2-схільным дахам зруба малітоўнай залы ўрэзаны чацвярык з васьмерыком, завершаны высокім шатром з лемехавай галоўкай. Уваход вырашаны 2-схільнай навіссю з падкарнізнымі падзорамі. У інтэр'еры на ветразях адкрыты светлавы барабан, над прытворам – хоры, адкрытыя невялікім арачным праёмам. Сцены і столь ашаляваны.
Кожная дэталь – асэнсаваная частка адзінага цэлага, адрозніваецца вытанчанасцю і веліччу, прастатой формаў. Царква пабудавана ў рэтраспектыўным стылі і з'яўляецца сучаснай данінай памяці князю Аляксандру Неўскаму.
Пазней было прынята рашэнне не спыняць у ёй набажэнствы і зняць з храма статус «часовы».
У 2016 годзе побач з царквой узведзены помнік Аляксандру Неўскаму (скульптары І. Казак, А. Гвоздзікаў).
ЛІТАРАТУРА
1. Большакова, Е. Колокольный звон над Крапивно / Е. Большакова // Народнае слова. – 2011. – 14 мая. – С. 16.
2. Вишневский, В. Крапивно. Взгляд на прошлое и настоящее / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2018. – 23 чэрв. – С. 5.
3. Вишневецкий, В. Храм Александра Невского / В. Вишневецкий // Аршанская газета. – 2023. – 18 студз. – С. 15.
4. Каткоўская, К. Жывуць з верай / К. Каткоўская // Аршанская газета. - 2023. — 29 сак. — С. 16.
5. Крапівенская царква Аляксандра Неўскага // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 551.
6. Крапивенская церковь Александра Невского // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. – 527–528.
7. Прачысценская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 109.
8. Свята–Аляксандра-Неўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 104–105.
9. Царква Аляксандра Неўскага // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 465.
10. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 207.
11. Церковь Святого благоверного князя Александра Невского // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk : [путеводитель] / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Нац. агенство по туризму, 2007. – С. 12
12. Шурдукова, А. Гордость жителей Крапивно / А. Шурдукова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 20 дек. – С. 4.
13. Шурдукова, А. Крапивенская святыня / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2007. – 29 верас. – С. 3.