Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 14.01.2021 14:58
Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі знаходзіцца ў Віцебску на вуліцы Арджанікідзэ, 6. Гэта прыстасаваны пад храм мураваны будынак. Архітэктар невядомы. Калісьці ў ім размяшчаўся шахматна-шашачны клуб.
У 2001 годзе аднапавярховы будынак быў абсталяваны пад храм. Да будынка была прыстасавана алтарная частка, узведзены купал. У 2005 годзе прыбудавана хрысцільная частка храма, трапезная і санвузел. У 2006 годзе за кошт бабінца плошча храма павялічылася ў 1,5 разы. У 2008 годзе з'явілася зала для хрышчэння дзяцей, а ў 2009 годзе – для хрышчэння дарослых. У 2016 годзе дабудавана званіца. Прыход царквы адносіцца да Петрапаўлаўскага благачыння.
ЛІТАРАТУРА
1. В честь российского святителя / подгот. Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 дек. – С. 8.
2. Храм святого апостола и евангелиста Луки // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б.и.], 2017. – С. 43.
СПАСЫЛКІ