Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святога Афанасія. г. Віцебск

Царква ў імя святога Афанасія (дамавая), далучаная з усходняга боку да сабора ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны была зруйнавана. Адноўлена і асвячона толькі ў 1989 годзе. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак пад 2-схільным бляшаным дахам з 3 аформленымі пластычнымі надбудовамі – слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі па кожным схіле. Плоскасныя фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Унутры малітоўная зала падзелена на 3 часткі шырокімі парабалічнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Зараз царква ў імя святога мучаніка Афанасія Брэсцкага – прыпісная (да сабора ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы). У 1990 годзе ў храме адбылася першая Божая літургія. У цяперашні час храм выкарыстоўваецца як хрысцільны. У ім была пабудавана першая ў горадзе купель для дарослых. Па нядзелях падчас набажэнстваў спявае хор. У храме знаходзіцца ўнікальны іканастас, абліцаваны мармурам. Разны дэкор на ім зроблены маскоўскім скульптарам В. Малышкіным. «Царскія вароты» драўляныя, выкананы ў стылі старажытнарускай плоска-рэльефнай разьбы XVI ст.

 

Царква ў імя святога Афанасія (інтэр'ер). г. Віцебск. Фота з сайта https://vitprav.byСабор у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы і прыпісная царква ў імя святога Афанасія. г. Віцебск. Фота з сайта https://avatars.mds.yandex.net

ЛІТАРАТУРА

1. Храм Священномученика Афанасия Брестского // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б.и.], 2017. – С. 17.

2. Царква ў імя святога Афанасія // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 83.