Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. г. Віцебск

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца знаходзіцца на праспекце Чарняхоўскага, 13/28. Царква была заснавана па благаславенні арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя як храм-помнік у гонар святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца і свяціцеля Мікалая Цудатворца ў 1995 годзе, у азнаменаванне 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Царква ўяўляе сабой двух'ярусную кампазіцыю. На верхнім узроўні размясціўся храм святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, апекуна воінаў, а ніжні ўзровень аддадзены пад храм свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Помнік архітэктуры з рысамі неарускага стылю. Двух'ярусная 4-гранная шатровая званіца нетрадыцыйна пастаўлена з правага боку нізкай паўкруглай апсіды. Цэнтральны кубападобны аб'ём завершаны чацверыком, які мае васьмігранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады расчлянёны маленькімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2 паверхі.

Малітоўная зала ніжняй царквы 2 трайнымі аркатурамі расчлянёна на 3 часткі: трапезная, малітоўная зала, апсіда, вылучаная 2-ярусным іканастасам. Перакрыцце бочкападобнае на металічных бэльках. Асноўны храм размешчаны на 2-м паверсе будынка. У малітоўную залу, перакрытую плоскай столлю, адкрываецца светлавы барабан. Двух'ярусны драўляны іканастас вылучае прамавугольную апсіду. Адкрыта ў 1997 годзе. Унутранае ўбранне святыні адрозніваецца строгасцю і лаканічнасцю.

Узвядзенне царквы пачалося ў жніўні 1995 года з рэканструкцыі будынка пажарнага дэпо (архітэктар Ю. Г. Сакалоўскі), перададзенага гарадскімі ўладамі Віцебскай дыяцэзіі. У красавіку наступнага года ў царкве адбылося першае набажэнства з нагоды вялікага праваслаўнага свята Вялікадня. Роўна праз два гады на царкву паднялі асвячоныя званы, а яшчэ праз год, у 1998 годзе, царкву святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II.

Пры храме ёсць бібліятэка. Працуе нядзельная школа. Маладыя парафіяне аб'ядналіся ў маладзёжнае брацтва «Нікіфарас». З 2008 года пры храме дзейнічае Віцебскае епархіяльнае брацтва «Цвярозасць» у гонар іконы Божай Маці «Неўпівальная чаша», адкрыта медыцынскае брацтва ў гонар свяціцеля Лукі, арцыбіскупа Сімферопальскага і Крымскага. Існуе вакальная група «Каўчэг» і парафіяльны паэтычны клуб «Слова і вечнасць».

 

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitprav.by

ЛІТАРАТУРА

1. Газин, Д. Звенят колокола над Черняховкой / Д. Газин // Рэспубліка. – 1998. – 10 дек. – С. 10.

2. Газин, Д. Храм в честь защитников Отечества / Д. Газин // Вечерний Витебск. – 1998. – 19 дек. – С. 2.

3. Коляда, Н. Промысел божий / Н. Коляда ; записала И. Грумандь // Витебский курьер. – 2005. – 13 мая. – С. 3.

4. Писаренко, Н. Небесный дар / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 24 сент. – С. III.

5. Свято-Георгиевская церковь // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкая ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 43.

6. Свято-Георгиевский храм – памятник в честь погибших воинов // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 4.

7. Свято-Георгиевский храм-памятник воинам защитникам Отечества / Московский патриархат, Белорусская Православная церковь. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – 21 с.

8. Свято-Георгиевский храм-памятник воинам-защитникам Отечества, г. Витебск [Изоматериал] : [буклет]. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 1 л. (слож. втрое).

9. Соловьева, Т. В честь воинов / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 16 дек. – С. 8.

10. Сплошная, З. Воспитание в любви / З. Сплошная // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 4 окт. – С. 7.

11. Фёдараў, В. Званы ў марозным паветры / В. Фёдараў // Рэспубліка. – 1998. – 26 лістап. – С. 3.

12. Фёдараў, В. Цёплыя вечары ў Свята-Георгіеўскім храме / В. Фёдараў // Рэспубліка. 2004. – 5 мая. – С. 6.

13. Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск :БелЭн, 2007. – С. 80–81.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Свято-Георгиевская церковь