Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. г. Віцебск

Царква ў імя святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай – адна з нешматлікіх двух'ярусных цэркваў г. Віцебска. На ніжнім ярусе пабудавана царква ў гонар святой роўнаапостальнай Ніны, асветніцы Грузіі, а на другім паверсе знаходзіцца галоўны храм у імя святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. У праваслаўным свеце кожны з двух ярусаў царквы нясе свой знак. Ніжні паверх – сімвал зямной царквы, а верхні сімвалізуе храм святы і нябесны. Унутранае ўбранне храма, роспісы спалучаюць у сябе ўрачыстасць, вытанчанасць, і ў той жа час прастату, стрыманасць формаў.

Царква знаходзіцца ў будынку, які быў перададзены Віцебскай епархіі 6 ліпеня 1998 года асацыяцыяй ветэранаў вайны ў Афганістане. Гэта быў жылы двухпавярховы дом, які знаходзіўся ў аварыйным стане. Рэканструкцыя будынка працягвалася нядоўга. Першае набажэнства адбылося ўжо 7 красавіка 2001 года ў дзень Благавешчання і азначала адкрыццё першага яруса храма. А рэгулярныя набажэнствы тут сталі праводзіцца з 2007 года, са свята Нараджэння Хрыстова.

У 2002 годзе ў храме была ўладкавана трапезная, створаны пакой для нядзельнай школы. Другі паверх быў дабудаваны значна пазней – праз пяць гадоў. Былі надбудаваны сцены, завершана праца над дахам і атынкоўкай сцен. У студзені 2007 года на храме быў усталяваны купал, а ў лютым 2007 года – крыж. У 2010 годзе пабудавана званіца з купалам. У 2011 годзе рэканструкцыя будынка цалкам завяршылася.

Царква ў імя святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай гарманічна ўпісалася ў гарадскі пейзаж і з'яўляецца сучаснай славутасцю Віцебска.

 

Царква ў імя святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitprav.by

ЛІТАРАТУРА

1. Храм во имя преподобной Евфросинии Полоцкой // Храмы и приходы Витебской епархии Белорусской Православной Церкви : справочник действующих монастырей и храмов / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий ; гл. ред. А. Алексеев. – Витебск : Издательский отдел Витебской епархии, 2002. – С. 62.

2. Храм святой преподобной Евфросинии Полоцкой г. Витебска // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б. и.], 2017. – С. 41–42.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Храм Ефросинии Полоцкой: святое украшение Витебска