Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. г. Віцебск

Царква ў імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія знаходзіцца на вуліцы Крылова, 7, у будынку Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення і Віцебскай духоўнай семінарыі. Двухпавярховы будынак, дзе знаходзіцца царква, пабудаваны ў 1803 годзе. У ім спачатку размяшчалася народнае вучылішча, праз пяць гадоў пераўтворанае ў віцебскую мужчынскую Аляксандраўскую гімназію.

Падчас вайны 1812 года ў будынку гімназіі знаходзіўся рускі шпіталь. У перыяд акупацыі горада французскія войскі таксама размясцілі ў ім шпіталь. 16 мая 1873 года ў сувязі з пераездам гарадской гімназіі ў новае памяшканне, праваслаўная епархія выкупіла будынак Віцебскай мужчынскай гімназіі. У ім размясціўся адзін з карпусоў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У гады Першай сусветнай вайны будынак семінарыі быў заняты прыфрантавым лазарэтам. У 1918 годзе семінарыя была зачынена.

З 1997 года ў адрэстаўрыраваным будынку семінарыі па вуліцы Крылова працуе Віцебскае духоўнае вучылішча, у 2011 годзе яно пераўтворана ў Віцебскую духоўную семінарыю. Пры ім з 1998 года дзейнічае дамавая царква ў гонар святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, размешчаная на 2-м паверсе будынка.

 

Будынак Віцебскай духоўнай семінарыі, у якім знаходзіцца царква ў імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. г. Віцебск. Фота з сайта https://vitds.byБудынак Віцебскай духоўнай семінарыі, у якім знаходзіцца царква ў імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. г. Віцебск. Фота з сайта https://lh3.googleusercontent.com

ЛІТАРАТУРА

1. Царква ў імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 82.

2. Церковь Святых равноапостольных Кирилла и Мефодия при Витебском Духовном училище // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Храм святых равноапостольных Кирилла и Мефодия г. Витебска (домовой храм)