Царква ў імя свяціцеля Васіля Вялікага. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 14.01.2021 14:48
Царква ў імя свяціцеля Васіля Вялікага была пабудавана ў 2005 годзе на месцы паўразбуранага будынка дыспетчарскай службы віцебскага аэрапорта, перададзенага праваслаўнай абшчыне ў мікрараёне Білева, і з'яўляецца адной з самых «маладых» у горадзе. У храме быў зроблены рамонт. У гэтым жа годзе адбылося першае набажэнства.
Царква ў імя свяціцеля Васіля Вялікага ўвянчана велічным залацістым купалам. Унутранае ўбранне новай царквы стала ўнікальным, дзякуючы таму, што сцены ўпрыгожылі маштабныя іконы пэндзля віцебскага жывапісца Барыса Лалыкі. У верасні 2019 года года адбылася цырымонія падняцця купала і крыжа на званіцу храма, якую ўзначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Пры храме працуе нядзельная школа.
ЛІТАРАТУРА
1. Соловьева, Т. Купола Василия Великого / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 19 окт. – С. 8.
2. Храм святителя Василия Великого // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б.и.], 2017. – С. 73.