Царква ў імя свяціцеля Ціхана Задонскага. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.01.2021 15:23
- Адноўлена 14.01.2021 14:50
Царква ў імя свяціцеля Ціхана Задонскага (праваслаўны рэлігійны дзеяч XVIII ст., кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой) заснавана ў 2002 годзе. Знаходзіцца ў канцы вуліцы Цітова. Перабудавана з былой крамы, якая была зачынена на працягу 7 гадоў.
5 мая 2002 года тут адбылася першая боская літургія. Будаўніцтва пачалося ў тым жа годзе і працягвалася каля 10 гадоў. 24 кастрычніка 2003 года будынак крамы быў афіцыйна бязвыплатна перададзены Віцебскай епархіі.
Зараз рэканструкцыя храма завершана: пабелены фасад будынка, пастаўлены купал і крыж. На ахвяраванні гараджан зроблены новы іканастас. Іконы для яго пісаў віцебскі майстар Сяргей Пятроў.
ЛІТАРАТУРА
1. Соловьева, Т. В честь Тихона Задонского / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 20 апр. – С. 10.
2. Храм Святителя Тихона Задонского г. Витебска // Витебская епархия : справочник храмов, монастырей и приходов / Московский патриархат, Белорусский Экзархат. – Витебск : [Б.и.], 2017. – С. 44.