Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Белы Ковель, замак. Аршанскі раён, в. Смаляны

Руіны замка знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Смаляны на правым беразе р. Дзярноўка. Замак пабудаваны ў 1-й чвэрці XVII ст. князем С. Сангушкам-Ковельскім. Змураваны з буйной цэглы і невялікіх камянёў. Моцна пашкоджаны ў час Паўночнай вайны ў 1708 годзе, канчаткова разбураны ў 1-й палавіне XIX ст. Захаваліся рэшткі вежы.

Здзерванелая прамавугольная ў плане пляцоўка замка (100х200 м) толькі на 40–60 см узвышаецца над балоцістай поймай. Магчыма, у XVII–XVIII ст. замак быў акружаны штучным вадаёмам. Гэта пацвярджаецца яго размяшчэннем у балоцістай нізіне і адсутнасцю валоў і асабліва бастыёнаў. Прыкладна ў цэнтры прамавугольніка на невысокім узгорку знаходзяцца руіны (да 20 м вышынёй) пяціграннага вежавага выступу. Яго замкнуты аб'ём ствараецца сцяной 2–3-павярховага корпуса (магчыма, галоўнага будынка замка). 3 вежы быў выхад ва ўнутраны двор замка, абмежаваны трохпавярховымі карпусамі з квадратнымі вежамі па вуглах, высунутымі за лінію сцен, і ўязной брамай.

Муроўка замка па тыпу найбольш блізкая да так званай галандскай. У муроўцы трапляюцца сярэдніх памераў камяні, падчас па некалькі ў рад. Таўшчыня сцен ад 120 да 170 см. Памеры цэглы 8х13х29 см.

Уцалелыя дэталі вонкавага дэкору – ляпны картуш і абрамленні аконных праёмаў – пераклікаюцца з узорамі дэкору і архітэктуры 1-й палавіны XVI ст. Захаваліся таксама фрагменты інтэр'ера – сляды вітай лесвіцы, якая ішла па ўнутраным перыметры вежы, вялікая колькасць рознага памеру ніш па ўнутранай паверхні той жа вежы, арачны пераход з галоўнага корпуса ў вежу, дэталі камінаў. Замак быў афарбаваны ў белы колер. У пачатку XVII ст. сцены памяшканняў размаляваны фрэскамі. Замак быў адным з буйнейшых палацава-замкавых ансамбляў на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XVII ст.

Мястэчка Смальяны і замак Белы Ковель (Напалеон Орда, 2-я палова ХІХ века). Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.orgРуіны замака «Белы Ковель». Сучасны стан. Фотаздымак з сайта http://andrew-dovgan.livejournal.comВыгляд замка ў рэканструкцыі. Фотаздымак з сайта http://vklby.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баравы, Р. В. Руіны замка «Белы Ковель» / Р. В. Баравы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 114–115.

2. Бруцкі, А. Маўчанне Белага Ковеля / А. Бруцкі // Витебские вести. – 2016. – 8 сент. – С. 21.

3. Бынькоў, А. Белы замак стаяў... / Алесь Бынькоў // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 7 февр. – С. 6.

4. Васілеўскі, П. Ці «прышвартуецца» аршанскі брэнд у Белым Ковелі? / П. Васілеўскі // Культура. – 2012. – 17 сак. – С. 12–13.

5. Гайдукевич, П. Белый Ковель / П. Гайдукевич // Директор. – 2014. – № 12. – С. 66–67.

6. Гармель, И. Замковое возрождение: что прибавит деревне туристической мощи? / И. Гармель // Белорусская нива. – 2012. – 29 июня. – С. 12.

7. Дзьячук, Р. Рэшткі былой велічы ў Смальянах / Р. Дзьячук // Аршанская газета. – 2021. – 27 кастр. – С. 15.

8. Жуковский, В. В. Оршанщина в XVI–XVIII веках / В. В. Жуковский // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2009. – С. 132–139.

9. Замок в Смольянах // Замки Беларуси / М. А. Ткачев. – Минск : Беларусь, 2002. – С. 168–170.

10. Рынкевіч, К. Ціхія Смаляны з гучнай гісторыяй / Кацярына Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2021. – 18 мая. – С. 8.

11. Устинова, Е. Призраки прошлого / Е. Устинова // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 26 сент. – С. 29.