Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Замак Копыскі, Аршанскі раён, г. п. Копысь

Копыскі замак існаваў у XIV–XVIII ст. і з'яўляўся ваенна-адміністрацыйным цэнтрам старажытнага горада. Размяшчаўся на левым беразе р. Днепр, на месцы старога дзядзінца. Захавалася гарадзішча, круглаватае ў плане (каля 0,5 га), якое мела ўваход з усходняга боку. Першапачатковы вал быў насыпаны з дробнага пяску, гэты вал вышынёй каля 5 м быў узведзены ў 2-й палове XI– пачатку XII ст. Пазней яго пашырылі і падсыпалі яшчэ на 2 м у вышыню. Перыметр вала склаў 370 м, памеры ўнутры пляцоўкі 80x60 м.

У XVI–XVIII ст. важную ролю ў планіровачнай структуры ўмацаванняў Копысі ігралі невялікія рэкі Страшэўка і Смаркоўка, якія агібалі замак з 2-х бакоў і ўпадалі ў р. Днепр. Млын ахоўваў подступы да замка з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Праезд да замка праходзіў па запрудзе млына, якая праводзіла да пад'ёмнага маста перад замкавай брамай. Пэўную ролю ў абароне замка таксама іграў двухпавярховы дом. Усе гэтыя будынкі былі абнесеныя частаколам. У 1668 годзе пачаліся работы па рэканструкцыі і ўмацаванню замка і гаці з млыном. Замак ўмацавалі земляным валам і 4 бастыёнамі. Пакінулі ў ранейшым выглядзе толькі ўязную браму, перад якой размяшчаліся пад'ёмны мост і вадзяны млын.

Падчас Паўночнай вайны 1700–1721 гг. расійскія войскі ў 1707 годзе поўнасцю спалілі Копысь, замкавыя ўмацаванні і забралі ўсё ўзбраенне з арсенала. У 1713 годзе ўсе жыхары воласці былі мабілізаваны на будаўніцтва новых умацаванняў.

Інвентары Копысі за 1726–1773 гады ўдакладняюць планіроўку замка і паведамляюць пра элементы яго ўмацаванняў: 4 бастыёны, драўляныя сцены. Уязная драўляная вежа-брама мела падвойныя вароты з магутнымі засовамі. На 2-м паверсе знаходзіліся зала з 4 вокнамі і галерэя верхняга бою. Памяшканне залы выкарыстоўвалася для захоўвання агнястрэльнай зброі і правядзення святой імшы. Верхнюю частку вежы завяршаў флюгер у выглядзе арла.

Пасля 1772 года ўмацаванні Копыскага замка не аднаўляліся і з часам зніклі.

 

 

Аўтэнтычная брукоўка замкавага ўезда XVII ст. г.п. Копысь. Фотаздымак з сайта https:// 6tv.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Копыскі замак // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – 538–539.

2. Копыскі замак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Кадэты-Ляшчэня. – С. 233.

3. Копысский замок // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 513.

4. Копысский замок // Города и замки древней Витебской земли = Cities and Castles of the Ancient Vitebsk Land / текст О. Н. Левко ; фото О. Н. Левко. – Минск : Нац. агенство по туризму, 2009. – С. 34–35.

5. Копысский замок // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2009. – С. 178.

6. Королев, Г. За сотни лет Петровский вал красы подобной не видал... / Г. Королев // Віцебскі рабочы. – 2003. – 11 лістап. – С. 1.