Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба. Аршанскі раён, в. Высокае

Сядзіба знаходзіцца на паўночнай ускраіне в. Высокае. Пабудавана на мяжы XIX–XX ст. Ядро сядзібнага ансамбля спланавана па сіметрычна-восевай схеме, у цэнтры якой жылы дом. Перад ім прамавугольны двор, фланкіраваны 2 флігелямі. Сядзібны дом складаецца з драўлянага аднапавярховага корпуса і пазнейшай двухпавярховай мураванай прыбудовы. Прамавугольная ў плане прыбудова вылучана ў цэнтры паўднёвага фасада пяцігранным эркерам са стральчатымі аконнымі праёмамі. Яе цокальны паверх расчлянёны лучковымі падвальнымі вокнамі. Першы паверх дэкарыраваны рустам, другі – руставанымі вуглавымі лапаткамі і абрамленнем аконных праёмаў у выглядзе прафіляваных ліштваў з трохвугольнымі франтончыкамі і падаконнымі філёнгамі.

Непадалёк ад сядзібнага дома знаходзіцца пабудаваны ў 1912 годзе аднапавярховы мураваны флігель з мансардавым паверхам. На галоўным фасадзе выступае пяцігранны двухпавярховы эркер, у дэкоры выкарыстаны руст, меандр. Другі флігель мае традыцыйныя рысы сельскага зрубнага дома. Аднапавярховы будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры ганак са слупамі, стылізаванымі пад калоны.

Сядзіба – помнік эклектычнай архітэктуры.

Рэшткі сядзібы. в. Высокае, Аршанскі раён. Фотаздымак з сайта http://globus.tut.by
 

 

ЛІТАРАТУРА

1. Высоковская усадьба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 282.

2. Высокое // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Ураджай, 1989. – С. 231.

3. Высокое // Сядзібы Віцебшчыны : даведнік / М. В. Півавар ; рэцэнзент А. У. Русецкі ; фота і іл. А. Адама і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. – С. 19–20.

4. Караткевіч, В. Б. Сядзіба / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 103–104.

5. Півавар, М. В. Высокаўская сядзіба / М. В. Півавар // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 419–420.

6. Сядзіба // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 464–465.

7. Турок, Н. Маляўнічы парк, сядзіба, царква. Чым прываблівае Высокае? / Н. Турок // Аршанская газета. – 2020. – 6 чэрв. – С. 5