Сядзіба. Аршанскі раён, в. Межава
- Подробности
- Створана 16.10.2018 15:23
- Адноўлена 19.02.2024 13:41
Сядзіба знаходзіцца ў цэнтральнай частцы в. Межава. Займае плошчу каля 12 га. Дом размешчаны паблізу вуліцы.
Сядзібны дом пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы ў стылі «мадэрн». У Вялікую Айчынную вайну яго ўсходняя палавіна была разбурана, у 1950 годзе адноўлена з нязначнымі перабудовамі і нанава дэкарыравана ў стылі класіцызму.
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы аб'ём з паўвальмавым мансардавым дахам і невялікімі рознымі па форме прыбудовамі. У бакавой прамавугольнай прыбудове зроблены ўваход, які вядзе ў вестыбюль з лесвіцай на другі паверх. Аконныя праёмы, балконы, коміны размешчаны асіметрычна.
Парк закладзены ў 1901 годзе і адносіцца да тыпу штучна створаных пейзажных паркаў.
Сядзіба – помнік архітэктуры стылю «мадэрн» і садова-паркавага мастацтва.
ЛІТАРАТУРА
1. Багласаў, С. Г. Сядзіба / С. Г. Багласаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 110–111.
2. Косинец, И. Тени прошлого в старом парке / И. Косинец // Аршанская газета. – 2020. – 23 мая. – С. 8.
3. Межава // Сядзібы Віцебшчыны : даведнік / М. В. Півавар ; рэцэнзент А. У. Русецкі ; фота і іл. А. Адама і інш. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. – С. 24–25.
4. Межево // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Ураджай, 1989. – С. 189–191.
5. Межевский усадебно-парковый комплекс // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 120.
6. Рублеўская, Л. І. Межава: два лётчыкі-героі, каменныя крыжы і забытыя храмы / Л. Рублеўская // Звязда. – 2023. – 14 сак. – С. 13.
7. Сядзіба // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 465.