Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба Асвейская. Верхнядзвінскі раён, г. п. Асвея

Асвейская сядзіба - помнік палацава-паркавай архітэктуры эпохі класіцызму. Пабудавана ў 1782 годзе ў маёнтку мінскага ваяводы Я. А. Гільзена. 3 1786 года належала графу Шадурскаму.

Двухпавярховы палац з пяці карпусоў і з чатырма шырокімі галерэямі меў складаную ўнутраную раскладку. Планіроўка была арыгінальнай: галоўных уваходных брамаў было чатыры, адпаведна порам года; унутраных уваходаў дванаццаць – па ліку месяцаў; пакояў і залаў – па ліку тыдняў у годзе; вокнаў – па ліку дзён.

Незвычайная таўшчыня сцен палаца была выклікана зусім не страхам перад ворагамі. Да гэтага вымушаў элементарны практычны разлік. Сцены былі паўсюдна праточаны шырокімі дымаходамі. Абаграванне залаў і пакояў ажыццяўлялася з дапамогай вялікіх камінаў на першым паверсе.

Асноўнымі ўпрыгожаннямі памяшканняў з'яўляліся пілястры і нішы. Цэнтральная блакітная зала, з якой у два процілеглыя бакі глядзелі па тры вялікія акны, была ўпрыгожана круглымі калонамі. Як і для планіроўкі парку, для палаца была характэрна абсалютная, прадуманая да дробязей сіметрычнасць.

Захаваліся таксама «падземныя хады», якіх у сядзібе было нямала. Сапраўды, па ўсёй плошчы забудовы былі схаваны падземныя скляпенні. Падземныя хады мелі зусім не «стратэгічнае» прызначэнне. Гэту асаблівасць дыктавала высокае стаянне грунтавых вод. У скляпеннях быў, відавочна, пабудаваны і калодзеж. Сведчаннем гэтага з'яўляецца невялічкая крынічка, што дасюль выцякае ў нізінцы з-пад руінаў.

3 боку двухпавярховага палаца арыгінальнай планіроўкі адкрываўся від на паркавы масіў, які займаў тады 40 га. Канал з дзвюма сажалкамі ўтварыў адзіную водную сістэму. Да абводнага канала прымыкалі іншыя. Старажылы Асвеі называлі іх «Какорыны канавы».

Па каналах можна было рухацца на лодках, заплываць у сажалкі. Вада ў іх была такая ж празрыстая, як і ў возеры, бо кожную вясну яе спускалі, а сажалкі і каналы чысцілі; акрамя таго, берагі сажалак былі зацэментаваныя. У некаторых месцах на каналах былі пакінутыя астраўкі, на кожным з якіх расло дрэва.

 

Руіны сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byАсвейская сядзіба на малюнку Напалеона Орды. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.orgПамятны знак каля сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://traveling.byРуіны сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://traveling.byРуіны сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byПамятны знак каля сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://traveling.byРуіны сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://traveling.byРуіны сядзібы ў г. п. Асвея. Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта https://traveling.by

ЛІТАРАТУРА

1. Адзнакі мінулай велічы. Асвея // Пуцявінамі роднага краю: прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны / А. Бубала. – 2-е выд., стэр. – Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2018. – С. 104–107.

2. Асвейская сядзіба // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь [і інш.] ; уклад. Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларусь, 2003. – С. 175–176.

3. Былое велічы адзнакі = Приметы былого величия // Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озёр / аўт. тэксту: А Ф. Бубала, В. І. Рудой ; фотаздымкі: А. Ф. Бубала [і інш.]. – Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2007. – С. 23–26.

4. Героднік, Г. Асвейская сядзіба / Г. Героднік, Ю. Татарынаў // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 261–264.

5. Коханаў, Л. Разбураецца помнік архітэктуры / Л. Коханаў, Т. Аляксеева, Е. Піляр // Віцебскі рабочы. – 1982. – 16 лют. – С. 3.

6. Освейский дворец // Города Беларуси. Витебщина: в некоторых интересных исторических сведениях / Ю. Татаринов. – Минск : Энциклопедикс, 2006. – С. 193–194.

7. Секреты Старого Архивариуса. Шляхетские усадьбы Беларуси // Архівы і справаводства. – 2018. – № 1. – С. 165–166.