Палац. Браслаўскі раён, в. Бяльмонты
- Подробности
- Створана 16.10.2018 15:23
- Адноўлена 24.01.2019 13:37
Найбольш цікавым і значным помнікам сядзібна-палацавай архітэктуры Браслаўшчыны быў палац у Бяльмонтах. Ён размяшчаўся на высокай тэрасе над возерам Дрывяты ў акружэнні вялізнага пейзажнага парку.
Будаўніцтва мураванага палаца пачалося ў ХVІІІ ст., калі ўладальнікамі маёнтка сталі магнаты Гільзены. Палац у гэты час быў унушальным збудаваннем, меў 19 пакояў на першым паверсе і 14 на другім. У правым крыле была пабудавана палацавая капліца. З боку пад'езда палац меў тры рызаліты. У цэнтральным рызаліце з велізарнымі вокнамі размяшчалася бальная зала.
Некаторыя пакоі ў палацы былі дэкарыраваны насценнымі роспісамі ў стылі ракако. Фасады будынка ўвенчваў атык. Уладальнікі маёнтка жылі ў спецыяльна пабудаваным, адносна невялікім драўляным сядзібным доме. Цяпер ад вялікага сядзібнага комплексу засталіся рэшткі некалі вельмі маляўнічага парку. Па плошчы гэта быў адзін з самых вялікіх паркаў Беларусі. Большая яго частка размяшчалася на прыазёрнай нізіне, дзе былі пракладзены алеі, меліся штучныя вадаёмы з астравамі, каналы, равы.
Парк на верхняй тэрасе меў рэгулярную планіроўку, схіл тэрасы ўпрыгожвалі каскады лесвіц, паўкруглыя пляцоўкі-выступы. Цяпер парк ператварыўся ў лясны масіў, у якім можна сустрэць экзатычныя пароды дрэў.
ЛІТАРАТУРА
1. Маёнтак Бяльмонты // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – С. 102–107.
2. Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 601–616.
3. Расалай, Я. Версія аб пажары ў Бяльмонцкім палацы / Я. Расалай // Браслаўская звязда. – 1999. – 3 крас. – С. 3.
4. Сергіевіч, К. З гісторыі маёнтка Бяльмонты / К. Сергіевіч // Браслаўская звязда. – 2007. – 9 чэрв. – С. 3 ; 16 чэрв. – С. 5.
5. Федарук, А. Бяльмонцкая сядзіба / А. Федарук // Браслаўская звязда. – 2000. – 1 лістап. – С. 1–2.
6. Федорук, А. Бельмонтовская усадьба / А. Федорук // Браслаўскія чытанні : матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 935-годдзю згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах / К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2001. – С. 94–97.