Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палац. Браслаўскі раён, в. Завер’е

Цікавым помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры быў палац у Завер'і, пабудаваны ў канцы ХVІІ ст. і значна пашыраны ў ХІХ ст.

Уладальнікамі палаца былі даволі багатыя дваране Мірскія. Будынак размяшчаўся на пагорку. Ніжэй, з боку галоўнага фасада, быў разбіты невялікі парк. Тут меліся штучны вадаём, скульптуры. Заходні аднапавярховы фасад быў вырашаны ў неагатычным стылі. Уваход аздабляў гатычны аркадны порцік з ляпнымі гербамі ўладальнікаў маёнтка. Супрацьлеглы фасад пасля перабудовы набыў рысы класіцызму.

Па яго цэнтры была ўзведзена авальная бальная зала з чатырохкалонным порцікам, упрыгожаным фрызам з трыгліфамі. Частку пакояў палаца аздабляла разьба з дрэва ў гатычным стылі. Непадалёку ад палаца знаходзілася капліца, аранжэрэя, шэраг гаспадарчых пабудоў.

 

Палац у в. Завер’е. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://radzima.orgРэшткі парка, в. Завер’е. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 601–616.

2. Сядзібны комплекс Завер'е // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – С. 116–120.