Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба. Браслаўскі раён, в. Відзы-Лаўчынскія

Галоўны сядзібны дом, які добра захаваўся ў в. Відзы-Лаўчынскія, быў пабудаваны ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст. і належаў паплечніку Т. Касцюшкі Т. Ваўжэцкаму.

Будынак размешчаны на палогім схіле невялікага, маляўнічага возера Дворнае. З боку возера сядзіба мае высокі мураваны цокаль, фасад аздоблены арачнай галерэяй з прыступкамі па баках. Галерэя дабудавана ў рэнесансным стылі – гэта аркада на двух узроўнях, завершаная артыкам. Фасад з боку пад'езда мае размешчаны пасярэдзіне порцік на чатырох драўляных слупах з плоскім трохкутным шчытом. Гэты фасад выкананы ў стылі класіцызму.

Сядзібны дом акружаў маляўнічы пейзажны парк, які меў шмат экзатычных парод дрэў. Дзве ліпавыя алеі фарміравалі пад'езд да сядзібы. Парк захаваўся часткова. Захаваліся таксама некаторыя гаспадарчыя пабудовы і будынкі былога бровара.

Сядзіба ў в. Відзы-Лаўчынскія. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byСядзіба ў в. Відзы-Лаўчынскія. Браслаўскі раён. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.by

ЛІТАРАТУРА

1. Дединкина, С. Что обнаружили геологи под Видзами? / С. Дединкина // Народнае слова. – 2005. – 1 лістап. – С. 4.

2. Кулагін, А. М. Сядзіба / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 143–144.

3. Матэрыяльная і духоўная спадчына Браслаўскага краю // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 601–616.

4. Русецкі, А. У. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я: ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя / А. У. Русецкі, Ю .А. Русецкі ; мастак В. Г. Загародні. – Минск : БелЭн, 2005. – 320 с.

5. Сядзіба Відзы-Лаўчынскія // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс / К. С. Шыдлоўскі. – Мінск : Полымя, 1996. – С. 112–116.