Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба «Мілае» І. Манькоўскага. Віцебскі раён, аг. Мазалава

Ігнацій Манькоўскі (1765–1831) быў вядомым у свой час чалавекам. На грамадзянскай службе ён даслужыўся да пасады віцебскага віцэ-губернатара. Пасля выхаду ў адстаўку займаўся гаспадаркай, літаратурай і навукамі. Пісаў на беларускай мове. Доўгі час лічыўся аўтарам першай паэмы, напісанай на беларускай мове, – «Энеіды навыварат».

Сядзібу «Мілае» І. Манькоўскі пабудаваў у 1804 г. Яна ўключала ў сябе панскі дом, гаспадарчыя пабудовы, мельніцу і парк з вялікай колькасцю дэкаратыўных раслін. Дом меў выгляд прамавугольніка. Перад галоўным фасадам быў фантан, які хутчэй за ўсё напаўняўся вадой з крыніцы.

Зберагчы першапачатковы выгляд сядзібы не ўдалося. У паслярэвалюцыйныя і ваенныя гады ў будынку размяшчалася сярэдняя школа. У гады Вялікай Айчыннай вайны – паліцэйскі ўчастак. Пасля вайны ў будынку сядзібы размяшчаўся інтэрнат.

У 1990 г. сядзібны дом быў узяты пад ахову дзяржавы і ўнесены ў спіс помнікаў Віцебскай вобласці.

У цяперашні час будынак належыць Віцебскай епархіі і яго частку займае праваслаўная царква ў імя Іаана Воіна.

Сядзіба знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля канторы ПМК-29.

 

Сядзіба «Мілае». Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com/Сядзіба «Мілае». Фотаздымак з сайта http://evitebsk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Витебский район / текст: Н. Пивовар, Л. Никитина ; фото: С. Плыткевич, Д. Жаворонков ; ред. Н. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2014. – 48 с.

2. Мазалаўская «Швейцарыя» / склад. Д. Р. Газін. – Віцебск : Віцеб. абл. савет беларус. добраахв. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1992. – 3 с.

3. Півавар, М. Нададзены статус гісторыка-культурнай спадчыны / М. Півавар // Жыццё Прыдзвіння. – 2009. – 10 студз. – С. 6.

4. Пришлая, К. Немилая усадьба «Милое» / К. Пришлая // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2004. – 1 чэрв. – С. 3.

5. Юрчак, Д. В. Усадьба И. Маньковского «Милое»: история создания, архитектурные особенности и перспективы использования здания / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковых канферэнцый, [20–21 кастрычніка 2011 г., 14–15 лістапада 2012 г., г. Віцебск] / рэдкал.: Г. У. Савіцкі, В. А. Шышанаў, Н. Ю. Шаркоўская. – Мінск : НББ, 2013. – С. 233–236.

6. Юрчак, Д. В. Усадьба И. А. Маньковского «Милое»: история создания, первозданный облик и перспективы восстановления / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Искусство и культура. – 2013. – № 3. – С. 69–73.

7. Юрчак, Ю. Усадьба «Милое» Игнатия Маньковского / Ю. Юрчак // Мы і час (Віцебск). – 2013. – 24 крас. – С. 4–5.