Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба Козел-Паклеўскіх. Полацкі раён, в. Быкаўшчына

Быкаўшчынская сядзіба – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры. Знаходзіцца ў в. Быкаўшчына. Вядома з канца XVIII стагоддзя, належала Паклеўскім-Козелам.

Уключала сядзібны дом, флігель, жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, стайні, пякарню, амбар, кузню, карэтную, ляднік, жывёльны двор, капліцу-пахавальню. Драўляны 2-павярховы сядзібны дом з цаглянай прыбудовай. Галоўны ўваход вылучаны 4-калонным порцікам з шырокім балконам, які ў 2-й палове XX стагоддзя заменены верандай.

Вакол дома размяшчаўся парк. У аснове яго планіроўкі была складаная водная сістэма – некалькі сажалак, злучаных каналамі і арачнымі масткамі (захаваліся фрагменты). У адной з іх жылі лебедзі. Перад домам была разбіта клумба, на якой раслі акацыя жоўтая, шыпшына, бэз звычайны. Да дому вяла ліпавая алея. Асобная дарога ішла да гаспадарчых пабудоў, якія знаходзіліся з усходняга боку. У садах, якіх на тэрыторыі сядзібы было 3, раслі яблыні, грушы, вішні і іншыя дрэвы.

У 1900 годзе быў пабудаваны фамільны касцёл-пахавальня (захаваўся склеп). Зберагліся сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку (ліпавыя алеі, адзінкавыя пасадкі ясеня, вяза, дуба).

Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 

Сядзіба Козел-Паклеўскіх. Жылы дом. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСядзіба Козел-Паклеўскіх. Жылы дом. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСядзіба Козел-Паклеўскіх. Жылы дом. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byСядзіба Козел-Паклеўскіх. Жылы дом. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Андилевко, А. А. Быковщинская усадьба / А. А. Андилевко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 114.

2. Андзілеўка, Г. А. Быкаўшчынская сядзіба / Г. А. Андзілеўка // Культура Беларусі : энцыклапедыя [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 130–131.

3. Карасёў, В. Нам засталася спадчына / В. Карасёў // Полацкі веснік. – 2012. – 3 лют. – С. 6.

4. Мацюшонак, Т. Быкаўскія Козел-Паклеўскія / Т. Мацюшонак // Культура. – 2007. – 26 мая–1 чэрв. – С. 22.

5. Царанок, К. Скарбы ваколіцаў старажытнага горада / К. Царанок // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 10 (сак.). – С. 2.