Сядзіба. Докшыцкі раён, г. Докшыцы
- Подробности
- Створана 16.05.2019 15:23
- Адноўлена 19.08.2019 15:01
Сядзіба ў Докшыцах была пабудавана ў 1560 г. Яна мела выгляд невялікага драўлянага аднапавярховага палаца з чатырохсхільным дахам. Яго парадны фасад упрыгожваў чатырохкалонны порцік з незвычайным па форме паўкруглым франтонам, а вуглы – пілястры. З правага боку параднага партэра з традыцыйным кругам стаяла таксама невялікая двухпавярховая афіцына, за якой месціліся іншыя службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Тут быў двор з чэляддзю нявольнай, існавала праваслаўная царква.
Сядзіба ў Докшыцах найбольш старажытная ў Докшыцкім краю. Апошняй вядомай літаратурнай крыніцай аб сядзібе з'яўляецца інвентар за 1854 г. Сядзіба страчана.
ЛІТАРАТУРА
1. Сядзіба ў Докшыцах // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 674.