Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Парк. Докшыцкі раён, в. Валкалата

У вёсцы Валкалата захаваліся фрагменты сядзібы канца XIX ст. Сам сядзібны дом не захаваўся, да нашых дзён дайшло толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.

Прысядзібным паркам у в. Валкалата ў пачатку ХХ ст. валодалі Васілеўскія. У той час у панскім памесці (фальварку) было 3 дамы. На тэрыторыі, якую займае сучасная бальніца, знаходзіўся панскі будынак. Ён быў абсаджаны ліпамі, што захаваліся да нашых дзён. Захаваліся і некаторыя іншыя пабудовы. Недалёка ад маёнтка знаходзіўся млын. Была кузня.

Парк у в. Валкалата займаў маляўнічы лагчынападобны схіл, з трох бакоў ахоплены алеямі, якім, верагодна, больш за 2 стагоддзі. Самая велічная (шырыня 8 м) паўночная алея, ліпы якой вышынёй да 26–28 м змыкаюцца кронамі і ўтвараюць зялёны калідор. У 30-я гады ХХ ст. у парку пабудаваны два свірны. Адзін з іх выдзяляецца паўпаверхам з маленькімі ў выглядзе шчылін вокнамі, мае мансардны дах і галерэю.

 

Гаспадарчы будынак. Парк ў в. Валкалата. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта https://vedaj.by

ЛІТАРАТУРА

1. Валкалатчына // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 67–72.

2. Волколата // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редсовет: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – С. 105–106.

3. Парк у в. Валкалата // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 680.