Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Парк ландшафтны. Глыбоцкі раён, в. Мосар

Парк заклаў больш за 20 гадоў таму назад ксёндз Юозас Булька.

Ізумрудныя газоны, экзатычныя кветкі (больш за 180 відаў раслін), вадаёмы з лілеямі, шматлікія скульптуры, алеі і жывыя загарадзі з дрэў і хмызнякоў хвойных парод, арачныя праходы, вазоны, клумбы набліжаюць сад да знакамітага парку Версаль.

На ўзвышшы знаходзіцца касцёл Святой Ганны.

Цэнтральныя прысады саду ўпрыгожваюць скульптура «Аплакванне Хрыста», помнікі Ісусу Хрысту і папу рымскаму Яну Паўлу II.

На тэрыторыі парку налічваецца некалькі сотняў дрэў і кустоў хвойных парод. Адразу прыцягваюць увагу шэрагі пірамідальных туй. Выдатным аздабленнем ўсяго саду сталі жывыя загарадзі туі еўрапейскай і кізільніка. Своеасабліва выкарыстаны для плота кохія і астра. Ідэальная жывая агароджа атрымалася з магутнага шматгадовага хмызняку – Маклая. Буйнае, рэдкай афарбоўкі і незвычайнае па форме лісце з серабрыстым ніжнім бокам і дробныя кветкі ў высокіх мяцёлках утвараюць вельмі прывабную кампазіцыю. Шыкоўныя зялёныя кулісы і аркі ўтварыў вінаград.

Выдатным фонам для кустоў і камянёў сталі глебапокрыўныя расліны. У парку паўсюдна як бы вырастаюць з навакольнага пейзажу дэкаратыўныя кампазіцыі з камянёў, вечназялёных кустоў і кветак. З каменя зробленыя своеасаблівы плот, шматлікія аркі, альпійскія горкі, рабаткі. Па-майстэрску згрупаваныя валуны ў спалучэнні з папараццю, зёлкавымі травамі імітуюць цэлыя горныя ландшафты.

На тэрыторыі парку тры вялікія возеры. Ёсць дзве крыніцы і некалькі штучных вадаёмаў. На іх берагах расце бузульнік Пржэвальскага. Вадаёмы ўпрыгожаны прыгожымі фантанамі і карункавымі масткамі. Усё лета тут можна бачыць дыван з жоўтых і белых гарлачыкаў.

Шмат гадоў таму назад на тэрыторыі ландшафтнага парку размяшчаўся графскі парк з дубовай алеяй. Аб ім нагадваюць два велізарныя дубы, якім больш за 200 гадоў. Растуць яны на пагорку побач з касцёлам.

 

Ландшафтны парк ў в. Мосар. Фотаздымак з сайта https://sannaroch.comЛандшафтны парк ў в. Мосар. Фотаздымак з сайта https://sannaroch.comЛандшафтны парк ў в. Мосар. Фотаздымак з сайта https://sannaroch.comЛандшафтны парк ў в. Мосар. Фотаздымак з сайта https://sannaroch.comЛандшафтны парк ў в. Мосар. Фотаздымак з сайта https://sannaroch.comЛадшафтны парк ў в. Мосар. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Берникович, Д. «Мосарский Версаль» есть и будет! / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 7 ліп. – С. 16.

2. Берникович, Д. Торжество в «белорусском Версале» / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 28 июня. – С. 8.

3. Дым, Н. Райский уголок Юозаса Бульки / Н. Дым // Народная газета. – 2005. – 14 студз. – С. 1, 4.

4. Мядзелец, А. Брэнд азёрнага краю / А. Мядзелец // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 31 жн. – С. 23.

5. Сауліч, У. Пабачыць Мосар. І ўспомніць Бульку: чым адметны сённяшні дзень 500-гадовай глыбоцкай вёскі / У. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 2 сент. – С. 1–2.

6. Сурвіла, В. І. Ландшафтны парк і касцёл у в. Мосар Глыбоцкага раёна / В. І. Сурвіла // Образование XXI века : материалы XI (56) Региональной научно-практической конференции студентов и магистрантов, 24–25 марта 2011 г. / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2011. – С. 154–155.

7. Яновская, О. Мосар – райский уголок / О. Яновская // Родная прырода. – 2017. – № 10. – С. 48–49.