Сядзіба. Глыбоцкі раён, в. Азярцы
- Подробности
- Створана 21.10.2019 15:23
- Адноўлена 21.10.2019 11:16
Тыповая правінцыяльная дробнамаянтковая сядзіба ў в. Азярцы, пабудаваная ў стылі класіцызму, характэрная для Беларусі. Уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка збудаваў тут сваю рэзідэнцыю ў 1-й палавіне XIX стагоддзя.
Панскі дом – кампактны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад 2-схільным дахам. Над цэнтральнай часткай яго пабудавана мансарда з трохвугольным франтонам і шырокім паўкруглым акном.
У архітэктуры сядзібы выкарыстаны класіцыстычныя ордэрныя элементы: пілястры, прамавугольныя вокны ў прафіляваных ліштвах, сандрыкі над імі, рустоўка вуглавых і цэнтральнай часткі фасадаў. Пазнейшая дабудова прамавугольнага крыла надала сядзібе Г-падобную планіровачную арганізацыю.
У невялікім прысядзібным парку можна сустрэць маляўнічыя курціны і алеі з лістоўніцы еўрапейскай.
ЛІТАРАТУРА
1. Жыгунова, А. Ці шануем мы спадчыну Зыгмунта Аскеркі? / А. Жыгунова // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 28 верас. – С. 3.
2. Скрабатун, У. «Азерцы» гэта не толькі імя футбольнай каманды і вёскі, але і назва сядзібы [Яўгена] Аскеркі (?–1946), помніка архітэктуры позняга класіцызму / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2002. – 18–24 крас. – С. 6.
3. Сядзіба ў в. Азерцы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 71.