Парк, Забайкал. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 30.01.2020 15:23
- Адноўлена 30.01.2020 15:04
Побач з в. Забайкал захаваўся парк часоў эклектыкі ў выглядзе прамавугольніка, які належыў Гардзялкоўскім. Па яго перыметры размешчаны 250-гадовыя ліпы і клён вастралісты. У апошняй чвэрці ХІХ ст. быў закладзены новы парк пейзажнага тыпу. У парку было шмат пасадак лістоўніцы сібірскай. Захавалася 63 дрэвы векавога ўзросту вышынёй больш за 30 метраў. Растуць у парку таксама вольха і елка. Сярод хмызнякоў распаўсюджаны бузіна чырвоная, парэчка каласістая і іншыя.
З'яўляецца паркам абласнога значэння.
У глыбіні парку знаходзіўся невялікі двухпавярховы сядзібны дом. Па ўспамінах жонкі апошняга ўладара Альгерда Гардзялкоўскага Ванды Гардзялкоўскай, быў пабудаваны з лістоўніцы дом і падворак з гаспадарчымі пабудовамі. Дом уяўляў сабой падоўжаны будынак з мансардай на высокім падмурку. З боку ўезда ў сядзібу быў уваход у дом з шасцю драўлянымі калонамі. За домам знаходзілася шырокая тэраса.
ЛІТАРАТУРА
1. Где ступала нога Зязюли и Якуба Коласа / подгот. Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2009. – 9 апр. – С. 15.
2. Забайкал // На главной магистрали: к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич. – Минск : Книгосбор, 2008. – С. 170–171.
3. Забайкал // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер ; фото: С. А. Абрамович [и др.]. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 49–50.
4. Имение Горделковских // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 553. – (Древнейшие города Беларуси).
5. Павлов, М. Нужен хозяин / М. Павлов // Наша Талачыншчына. – 2014. – 26 ліп. – С. 5.
СПАСЫЛКІ
Парк Забайкал на сайце «PlantaClub»: ботанический информационный портал