Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх. Талачынскі раён, в. Галошава
- Подробности
- Створана 03.02.2020 15:23
- Адноўлена 03.02.2020 09:34
Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх знаходзяцца на ўзгорку ў в. Галошава.
Калісьці ў панскім доме размяшчалася школа, а падчас Вялікай Айчыннай вайны – нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны.
Дом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1897 годзе з уласнай цэглы, вырабленай на сваім цагельным заводзе. У сувязі з падзеямі 1917 года паны выехалі ў Польшу.
Галоўны ўваход вылучаны чатырма калонамі.
У доме размяшчалася веранда, пакоі для пражывання, кабінеты, сталовая, зала для прадстаўнічых мэт, бібліятэка з уласным экслібрысам. Мелася калекцыя твораў мастацтва ў выглядзе фамільных партрэтаў, напісаных алеем, халоднай зброі, антыкварных вырабаў з фарфору і старога срэбра.
Ацяпляўся з дапамогай адной печы праз дымаходы. А потым, «пры школе», сістэма ацяплення сапсавалася і замест яе ўсталявалі некалькі грубак.
Побач з домам былі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы і жыллё для прыслугі, дзе пазней знаходзілася калгасная кантора, клуб і бібліятэка.
Ад сядзібы да возера вядзе алея, дзе захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы – дзве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. У возеры водзяцца карасі, шчупакі і акуні.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамовіч, С. Дом добрых паноў / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2009. – 29 жн. – С. 3.
2. Имение Тюндевицких // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 554–555. – (Древнейшие города Беларуси).
3. Кавалеўскі, С. Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2012. – 31 студз. – С. 7.
4. Кавалеўскі, С. Легенды Галошава / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2013. – 23 нояб. – С. 10.
5. Цуприянович, М. Заповедные уголки моей маленькой Родины / М. Цуприянович // Наша Талачыншчына. – 2007. – 22 верас. – С. 4.