Капліца-пахавальня памешчыкаў Хамянтоўскіх. Талачынскі раён, ля в. Равуча
- Подробности
- Створана 30.01.2020 15:23
- Адноўлена 03.02.2020 09:11
На прыродным узвышшы каля ф. Халяпінка, недалёка ад в. Равуча, размешчана капліца-пахавальня ХІХ ст. – радавы маёнтак Хамянтоўскіх.
Пабудавана ў 1882 годзе з чырвонай цэглы ў псеўдарускім стылі – вытанчанае камернае збудаванне з арачнай званіцай на галоўным фасадзе і характэрным дэкаратыўным малюнкам у выглядзе парэбрыкаў, кілявідных франтончыкаў, філянговага руста.
У цэнтры чатырохсхільнага даху капліцы быў узведзены драўляны васьмігранны (на чацверыку) барабан з цыбулепадобнай галоўкай.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамовіч, С. Рэшткі мінулага, асуджанныя на забыццё / С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. – 2009. – 29 жн. – С. 3.
2. Габрусь, Т. В. Историко-архитектурная панорама Друцко-Толочинского региона / Т. В. Габрусь // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 535–545. – (Древнейшие города Беларуси).
3. Уладзіміраў, У. Устрывожаны прах генерала / У. Уладзіміраў // Наша Талачыншчына. – 2001. – 6 чэрв. – С. 2.
4. Усадьба Хоментовских // Друцк / О. Н. Левко [и др.] ; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – С. 553–554. – (Древнейшие города Беларуси).