Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Маёнтак Чырвоны Двор. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына

У XVIII–XIX стст. па суседству з мястэчкам Шаркаўшчына размяшчаўся маёнтак Чырвоны Двор. Зараз гэта раён вуліц Чырвонадворская, Чырвоная Горка і гарадскога парка. Да нашага часу захаваліся рэшткі велічы былога маёнтка: панскі дом, капліца, частка парка, пруды.

Спачатку маёнтак належыў Лапацінскім. Потым Чырвоным Дваром на працягу амаль 200 гадоў валодаў род паноў Багуцкіх. Росквіт маёнтка прыйшоўся на пачатак XX ст. Двухпавярховы белы будынак панскага дома на ўзвышшы, упрыгожаны балконамі і каланадай, аранжэрэя, галерэя з карцінамі знакамітых мастакоў таго часу, звярынец – вось толькі няпоўны спіс.

Сучасны стан жылога будынка вельмі дрэнны. Пасля перабудовы ад старога дома засталася толькі трэцяя частка. Часткова дом быў разабраны пасля вайны, затым да яго прыбудавана адно крыло.

Насупраць дома была пабудавана капліца. Ад панскай сядзібы да капліцы ішоў падземны ход, сцены якога былі выкладзены чырвонай цэглай. На жаль, падчас будаўнічых работ у 90-я гг. падзямелле было разбурана.

Каля капліцы размяшчаліся невялікія радавыя могілкі паноў Багуцкіх з жалезнымі надмагільнымі плітамі.

 

Маёнтак Чырвоны Двор у г. п. Шаркаўшчына. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

СПАСЫЛКІ

arrow Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Мой родны кут 

arrow Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт. Аб'екты матэрыяльнай культурнай спадчыны