Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палаца-паркавы ансамбль Зіберг-Плятэраў. Шаркаўшчынскі раён, в. Гарадзец

Палаца-паркавы ансамбль сфарміраваўся на працягу канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. Належаў Зіберг-Плятэрам. Уключае палац, парк, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, капліцу. Кампазіцыйным цэнтрам архітэктурнага ансамбля з'яўляецца палац. Пабудаваны ў канцы ХVІІІ ст. з цэглы ў стылі класіцызму. У пачатку ХХ ст. часткова перабудаваны, зменены аздабленне фасадаў і ўнутраная планіроўка, але захавана агульная кампазіцыя. Выцягнуты аднапавярховы будынак мае двухпавярховую цэнтральную частку, вылучаную чатырохкалонным порцікам. Фасады аздоблены прафіляванымі ліштвамі аконных праёмаў, на 2-м паверсе – дадаткова пілястрамі і сандрыкамі. У цэнтральнай частцы 1-га паверха размяшчаліся вестыбюлі і парадная зала з выхадам на тэрасу, на 2-м – жылыя пакоі. Бакавыя часткі мелі калідорную планіроўку.

Тры крутыя выгіны ракі Мнюта ўдала выкарыстаны для стварэння пейзажнай кампазіцыі парку і штучных сажалак. За ракой па восі палаца – паляна з маляўнічымі групамі бяроз. Парк абсаджаны дрэвамі ліставых парод з асобнымі елкамі. У дэндралагічным складзе трапляюцца елка калючая блакітная, вярба белая ніцая, лістоўніца еўрапейская і дэкаратыўныя кусты – спірэя, шыпшына, бэз і інш.

Гаспадарчыя будынкі зроблены ў 2-й палове ХІХ ст. з бутавага каменю, аздоблены цаглянымі лапаткамі, ліштвамі. Арнаментальныя ўстаўкі з бутавага каменю ўпрыгожваюць уязную браму.

З'яўляецца помнікам палаца-паркавага будаўніцтва, адметны арганічнай сувяззю архітэктуры і ландшафту.

 

Палаца-паркавы ансамбль Зіберг-Плятэраў у в. Гарадзец Шаркаўшчынскага раёна. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Городец // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Минск : Ураджай, 1989. – С. 127–128.

2. Городецкий дворцово-парковый комплекс // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 329.

3. Михович, С. Мы повезем вас в Городец? / С. Михович // Рэспублiка. – 2006. – 27 ліп. – С. 4.

4. Парк «Гарадзея» // Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. – Минск : Ураджай, 1975. – С. 130–131.

5. Сядзіба // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 459–460.

6. Сядзіба ў в. Дзіўная // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 442.

7. Шчыры, Т. Гісторыяй дыхае кожны куток / Т. Шчыры // Звязда. – 2015. – 22 верас. – С. 5.