Дом сядзібны. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 10.03.2020 15:23
- Адноўлена 10.03.2020 09:51
Сядзібны дом знаходзіцца ў парку на беразе р. Дзісна. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст.
Сядзіба – помнік архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане аднапавярховы аб'ём пад пакатым вальмавым дахам. На галоўным фасадзе асіметрычна размешчаны чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам, на дваровым – выступае пяцігранны эркер. Пластыку фасадаў узбагачаюць нішы, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны антаблемент. У інтэр'еры часткова захаваліся ляпныя разеткі і карнізы.
ЛІТАРАТУРА
1. Сядзібны дом у г. п. Шаркаўшчына // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 442.
2. Шарковщинский усадебный дом // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 202.