Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба Лефера. Расонскі раён, в. Горкі

У 1893–1913 гг. была пабудавана сядзіба памешчыка Лефера з цэглы і дрэва на ўзгоркавай паўночна-ўсходняй ускраіне в. Горкі на Расоншчыне.

Дом меў асіметрычную дынамічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, вертыкальнай дамінантай якой з'яўляецца магутная чатырохвугольная трох'ярусная вежа з шатровым пакрыццём.

Мураваныя грані «разыграны» вузкімі вокнамі-байніцамі, пазбаўленымі раскошы палацавых ліштваў, верхнім поясам стральчатых арачных ніш, якія падобныя на беларускія абарончыя цэрквы сярэдневякоўя.

Шматпланавасць і маляўнічая сілуэтнасць будынка падкрэслены рознымі па канфігурацыі драўлянымі прыбудовамі прамавугольнага бакавога крыла, дваровай веранды з паўкруглай тэрасай (пашкоджаны пажарам у 1970-я гады).

Крапасную суровасць надае дому спалучэнне плоскаснай гладзі сцен, прарэзаных геаметрычнымі стральчатымі, прамавугольнымі і лучковымі вокнамі, з магутнай муроўкай з буйных бутавых камянёў высокага падмурка.

Сцены гаспадарчых будынкаў, якія забяспечвалі жыццёвыя патрэбы ўладальнікаў, таксама выкладзены з мясцовага бутавага каменю (валуноў).

Апусцелыя рэшткі палаца ўражваюць сваёй таямнічасцю і загадкавасцю. Рамантычную афарбоўку «рыцарскаму замку» надае маляўнічае паркавае акружэнне.

Сядзібны дом – помнік эклектычнай архітэктуры.

На 2020 год сядзіба памешчыка Лефера знаходзіцца ў паўразбураным стане.

 

Рэшткі сядзібы Лефера. Расонскі раён, в. Горкі. Фотаздымак з сайта https://fgb.byРэшткі сядзібы Лефера. Расонскі раён, в. Горкі. Фотаздымак з сайта https://fgb.byГаспадарчая пабудова сядзібы Лефера. Расонскі раён, в. Горкі. Фотаздымак з сайта https://orda.of.byГаспадарчая пабудова сядзібы Лефера. Расонскі раён, в. Горкі. Фотаздымак з сайта https://orda.of.byГаспадарчая пабудова сядзібы Лефера. Расонскі раён, в. Горкі. Фотаздымак з сайта https://orda.of.byГаспадарчая пабудова сядзібы Лефера. Расонскі раён, в. Горкі. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. Сядзібны дом / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 385.

2. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 30–33.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Туризм и отдых в Россонском районе. Усадьбы и парки