Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба Арэхаўнянская. Ушацкі раён, в. Арэхаўна

Адзін з помнікаў сядзібна-паркавага мастацтва захаваўся на паўночнай ускраіне в. Арэхаўна (называлася таксама Лютава ці Запалевічы), над возерам пры старым гасцінцы з Лепеля на Полацк. У пачатку XVII ст. Арэхаўна належала Марыяне Корсак (з Рагозаў), ад якой перайшло да Сушынскіх, у 1642 годзе маёнтак набыў Тадэвуш Кмітыніч Сялява. Ад гэтага роду маёнтак трапіў да Рыпінскіх. Полацкі крайчы Ян Рыпінскі ў 1745 годзе прадаў маёнтак Антонію і Ядвізе Грабніцкім.

Першапачаткова яны ўжывалі прозвішча Дактаровічы, якое ў канцы XVII ст. змянілі на Грабніцкія, захоўваючы першапачатковае імя як мянушку. Прадстаўнікі гэтага роду валодалі маёнткам да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пасля рэвалюцыі сядзіба заняпала. У былым сядзібным доме ў час вайны з ліпеня 1943 па красавік 1944 гг. размяшчаўся шпіталь 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі партызанскай брыгады. У памяць аб гэтым у 1958 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Пазней тут размяшчалася школа.

Ансамбль сядзібы мае рэгулярную схему планіроўкі. У цэнтры – мураваны сядзібны дом. За ім невялікі парк з штучнай авальнай сажалкай. Перад домам, абапал партэра, гаспадарчыя пабудовы. Планіровачная вось ансамбля сядзібы супадае з уязной алеяй.

Сядзіба – помнік архітэктуры класіцызму.

 

Сядзіба ў в Арэхаўна Ушацкага раёна. Фотаздымак з сайта https://globus.tut.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Арэхаўнянская сядзіба // Страчаная спадчына / уклад. Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларусь, 2003. – С. 174–175.

2. Кулагін, А. Таямніцы радавога маёнтка / А. Кулагін // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 9 ліп. – С. 3.

3. Ореховенская усадьба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 227.

4. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 225–426.

5. Шпаковская, Г. Из панского дома – в новое здание / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 1998. – 15 жн. – С. 2.