Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба Лапацінскіх. Мёрскі раён, в. Лявонпаль

Самы старажытны будынак на тэрыторыі раёна – сядзібны дом у в. Лявонпаль. Пабудаваны ён у 1750 годзе з цэглы ў стылі барока. Падчас паўстання 1831 года быў часткова разбураны і адноўлены ў першапачатковым выглядзе толькі ў 1898–1901 гг.

Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя дома сіметрычна-восевая, трохчасткавая. Цэнтральны двухпавярховы аб'ём завершаны фігурным франтонам, бакавыя рызаліты галоўнага і дваровага фасадаў – трохвугольнымі франтонамі з авальнымі люкарнамі. Будынак мае масіўны цокальны паверх з лучковымі праёмамі. Да галоўнага ўвахода вядзе шырокая двухбаковая лесвіца з тэрасай. Цэнтральны і бакавыя рызаліты дэкарыраваны пілястрамі. Аконныя праёмы фасадаў прамавугольныя з прафіляванымі ліштвамі.

Партал галоўнага ўвахода ўпрыгожаны канелюраванымі пілястрамі і балконам з ажурнай агароджай (не захаваўся). У 1919 годзе анфіладная сістэма планіроўкі дома заменена калідорнай. Да перабудовы першы паверх цэнтральнага аб'ёму займалі прасторны вестыбюль і квадратная ў плане парадная зала, на другім размяшчаліся жылыя пакоі.

Дом з'яўляўся цэнтральнай пабудовай сядзібы, размешчанай на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на левым беразе Заходняй Дзвіны. Яна сфарміравалася як комплекс у другой палове XVIII – пачатку XIX стст., акрамя дома ўключае пейзажны парк і гаспадарчыя будынкі. 3 заходняга і паўднёвага бакоў частку сядзібы абгінае канал. На галоўнай планіровачнай восі была цэнтральная ўязная брама, пабудаваная ў пачатку XIX ст. у стылі класіцызму (не захавалася). Абапал курданёра сіметрычна размяшчаліся два аднапавярховыя флігелі. 3 паўднёва-заходняга боку ад дома захаваліся мураваныя гаспадарчыя будынкі. Пейзажны парк разбіты за палацам на 2-х тэрасах.

У 1920-я гады за кошт былых уладальнікаў сядзібны дом быў пераабсталяваны пад касцёл.

 

Фрагменты комплексу былой сядзібы Лапацінскіх. Мёрскі раён, в. Лявонпаль. Фота з сайта https://traveling.byФрагменты комплексу былой сядзібы Лапацінскіх. Мёрскі раён, в. Лявонпаль. Фота з сайта https://traveling.byФрагменты комплексу былой сядзібы Лапацінскіх. Мёрскі раён, в. Лявонпаль. Фота з сайта https://traveling.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алісейчык, У. В. Сядзіба / У. В. Алісейчык, А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 310–311.

2. Альхімовіч, Т. А. Сядзібна-паркавая архітэктура / Т. А. Альхімовіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 555–558.

3. Аніськовіч, А. Лявонпальскія замалёўкі / А. Аніськовіч // Віцебскі сшытак : гістарычны навукова-папулярны альманах / рэд. Л. Хмяльніцкая. – Мінск : НББ, 2017. – Вып. 5. – С. 31–52.

4. Архітэктурная спадчына Лявонпаля і яе лёс // Гонар і слава Віцебшчыны : зборнік матэрыялаў конкурсу «Гісторыя славутых родаў Беларусі» / уклад. Л. І. Сіманенак. – Віцебск : ГА «Фонд імя Льва Сапегі» і ГАЦМI «Контур», 2001. – С. 21–24.

5. Леонполь // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 53.

6. Леонполь // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 26–27.

7. Леонполь // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Мінск : Ураджай, 1989. – С. 79–80.

8. Матэленак, Л. Лявонпалю – 1000 / Л. Матэленак // Сцяг працы (Мiёры). – 2000. – 11 лiп. – С. 1–3.

9. Панізнік, С. «На беразе Дзвіны» / С. Панізнік // Сцяг працы (Міёры). – 1981. – 19 верас. – С. 4.

10. Стамінок, Я. Адраджэнне Лявонпальскага ансамбля / Я. Стамінок // Віцебскі рабочы. – 1981. – 4 снеж. – С. 3.

11. Танін, П. Памяць дзён мінулых / П. Танін // Сцяг працы (Міёры). – 1978. – 28 студз. – С. 4.