Сядзіба Мірскіх. Мёрскі раён, в. Камянполле
- Подробности
- Створана 08.09.2020 15:23
- Адноўлена 08.09.2020 14:48
Сядзіба ў в. Камянполле знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі, пабудавана ў канцы XIX – пачатку XX стст. Яна ўключае дом, гаспадарчыя пабудовы, сярод якіх асабліва вылучаецца стайня (1907), цікавы парк.
Галоўнай воссю сядзібнага комплексу з'яўляецца пад'язная дарога, якая ўпіраецца ў парк. Яго зялёны масіў абмяжоўваюць два каналы: знешні П-падобны, які ў далёкія часы злучаўся з воз. Асінаўскім, а праз яго і з Мёрскім, і ўнутраны прамавугольны. У парку прыгожыя ліпавыя алеі, альтанка на высокім насыпным кургане.
У 1873 годзе ў паўднёвай частцы паркавага масіву быў пабудаваны цагельны сядзібны дом – аднапавярховы прамавугольны ў плане аб'ём з павышанай цэнтральнай часткай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з навіссю на шасці слупах. Планіроўка калідорнага тыпу. У доме захаваліся 2 кафельныя грубкі XIX ст. Сядзіба – помнік неакласіцызму.
ЛІТАРАТУРА
1. Алісейчык, У. В. Сядзіба / У. В. Алісейчык // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 309.
2. Альхімовіч, Т. А. Сядзібна-паркавая архітэктура / Т. А. Альхімовіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 555–558.
3. Ермалёнак В. Гісторыя сядзібы ў Каменполлі / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 33 (верас.). – С. 7.
4. Ермалёнак, В. Сядзіба ў Каменполлі / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2004. – 21 верас. – С. 3.
5. Каменполье // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. – Мінск : Ураджай, 1989. – С. 84.