Сядзіба Мілашаў. Мёрскі раён, в. Ідолта
- Подробности
- Створана 08.09.2020 15:23
- Адноўлена 08.09.2020 15:35
У 1862 годзе ў в. Ідолта на грошы Я. Мілаша была пабудавана капліца, якая выкарыстоўвалася ў якасці фамільнага склепа. У той жа час пачалося будаўніцтва і сядзібнага дома Мілашаў. У кароткі тэрмін быў узведзены двухпавярховы будынак, закладзены парк пейзажнага тыпу.
Сядзібны дом быў пабудаваны на нізкім месцы. У падвале знаходзіўся калодзеж з халоднай вадой, які захаваўся і сёння. А вось частка будынкаў сядзібы не захавалася.
У 2005–2007 гг. была праведзена рэканструкцыя сядзібы. Будынак сядзібнага дома быў цалкам адрэстаўрыраваны. Былі адноўлены і некаторыя гаспадарчыя пабудовы, што ставіліся да сядзібы, – з цэглы і каменю, упрыгожаныя кладкай (маленькімі каменьчыкамі ў белай тынкоўцы). Прычым гэтыя пабудовы захавалі сваё першапачатковае аблічча, што робіць іх вельмі цікавымі для беларускай культуры аб'ектамі побыту XIX ст.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермалёнак, В. Сядзіба ў Ідолта / В. Ермалёнак // Мiёрскiя навiны. – 2004. – 27 крас. – С. 3.
2. Кавалеўскі, С. Загадкавая Ідолта / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2013. – 21 дек. – С. 16.
3. Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 7, 9.