Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сядзіба. Мёрскі раён, в. Крычава

Былая сядзіба ў в. Крычава была пабудавана ў другой палове XVIII ст. Тадэвушам Невянглоўскім. Разбурана пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Выцягнуты з захаду на ўсход будынак з дрэва меў асноўныя рысы класіцызму. Галоўны жылы дом быў перабудаваны ў 1880 годзе. Бакавыя флігелі разабралі, але замест іх Федаровіч дабудаваў тры пакоі з аднаго боку, а з другога – кухню і службовую. Падчас археалагічнай разведкі быў выяўлены на месцы сядзібы падмурак склепа з надпісам «1898 год».

Фасад меў шырокі порцік з двума радамі калон і па абодвух баках невялікія верандачкі, якія таксама трымаліся на калонах. Сцены былі шаляваныя. Вокны, дзверы і калоны пафарбаваны ў белы колер. Дах шырокі чатырохсхільны, крыты гонтай. Дом змяшчаў гасціную, тры вялікія жылыя пакоі, налева – шырокі калідор з зімовым садам дзяліў вялікі і малы салоны, пакой для гасцей, будуар, сталовую і буфет. Некалькі малых пакояў служылі для адміністрацыі і гаспадарчых патрэб. Сцены іх тынкаваныя, часткова паклеены шпалерамі. Падлога паркетная, печы з каляровай кафлі, былі два каміны, адзін з іх – у сталовай – з цэглы, атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер, другі – у будуары, аздоблены гіпсам у стылі ракако.

Побач з сядзібай існавала капліца – шэдэўр драўлянага дойлідства. Але, калі царскія ўлады захацелі перарабіць яе пад царкву, па загадзе Эдвіны Невянглоўскай капліцу разабралі за адну ноч. На яе месцы з'явіўся пахавальны фамільны склеп. Зараз тут засталіся толькі вялікія дрэвы ды адзінае надмагілле Невянглоўскіх.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалёнак, В. А. Сядзіба ў Крычаве / В. А. Ермалёнак // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 571–572.

2. Усадьба в Кричеве // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 8.