Парк Тысячагоддзя. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.04.2023 13:19
- Адноўлена 11.04.2023 13:19
Парк Тысячагоддзя ў Віцебску размешчаны ў паўднёвай частцы горада ў Першамайскім раёне. Абмежаваны з паўднёвага боку вуліцай Воінаў-інтэрнацыяналістаў, з заходняга – праспектам Перамогі, з паўночнага – тэрыторыяй лядовага Палаца спорту, з усходняга – Новааршанскай шашой. Парк заснаваны ў 1974 годзе ў рамках святкавання 1000-годдзя горада, але доўгі час быў хутчэй пустэчай, чым паркам. Тут неаднаразова высаджваліся дрэвы, але яны гінулі (рост дрэў ускладняла гліністая глеба, на якой размешчаны парк). На тэрыторыі парку размяшчаецца саджалка, выкапаная ў якасці супрацьпажарнага вадаёма пры будаўніцтве тэлезавода.
У 2019 годзе ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас правядзення рэспубліканскага суботніка ў парку была закладзена Алея славы і ўсталяваны памятны знак.
Зараз парк добраўпарадкоўваецца: высаджаны дрэвы, пракладзены пешаходныя дарожкі, устаноўлены ліхтары. Парк разбіты на 4 зоны: зона лядовага Палаца спорту, зоны актыўнага і ціхага адпачынку, культурна-асветніцкая зона. Па плане рэканструкцыі ў яго інфраструктуру ўваходзяць: канцэртная пляцоўка; дэкаратыўны басейн, абкружаны альтанкамі; пляцоўка з атракцыёнамі. У парку з'явіцца адкрыты спартыўны комплекс для сямейнага адпачынку з пляцоўкамі для футбола, валейбола і баскетбола, турнікі, брусы, а таксама дзіцячы гульнявы комплекс.
ЛІТАРАТУРА
1. Башун, Е. Аллея славы в парке Тысячелетия / Е. Башун // Витебские вести. – 2019. – 23 апр. – С. 1, 4.
2. Будкевич, М. Вдохнуть в парк жизнь / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 13 июня. – С. 7.
3. Каролевич, Э. Семья, как дерево, крепка корнями: в парке 1000-летия Витебска заложили новую аллею – семейную / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 25 апр. – С. 21.
4. Карпас, Е. Что строят в парке? / Е. Карпас // Витебские вести. – 2022. – 11 окт. – С. 16.
5. Колосова, А. Аллея из фамильных деревьев / А. Колосова // Витебские вести. – 2020. – 1 окт. – С. 19.
6. Парк 1000-летия Витебска: [проект нового городского парка] // Рабочее слово. – 2000. – 18 авг. – С. 9.