Інсталяцыя «ГіПар». Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 26.11.2018 11:54
У Міжнародны Дзень студэнтаў, 17 лістапада, у Полацкім дзяржаўным універсітэце адбылося адкрыццё незвычайнай інсталяцыі «ГiПар», якая размясцілася ля вучэбна-лабараторнага корпуса № 1.
Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой візуалізацыю матэматычнай формулы – гіпербалічнага парабалоіда двайной крывізны Гаўса, якая прысвечана Году навукі і ўвасабляе сінтэз сучаснага мастацтва і навуковага пазнання.
Інсталяцыя была прыдумана і ўвасоблена ў жыццё розумам і рукамі супрацоўнікаў ПДУ. Ідэю падаў рэктар ВНУ Дзмітрый Лазоўскі. У якасці аўтара праекта выступіў дацэнт кафедры архітэктуры Віктар Лук'яненка.
Разлікі і выраб аб'екта ў натуральную велічыню ўзяў на сябе загадчык лабараторыі кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці Іван Сопікаў.
Архітэктарам кампазіцыі стаў начальнік праектнага інстытута рэканструкцыі і будаўніцтва Андрэй Вярыга. Вялікую дапамогу аказалі інжынерна-тэхнічныя работнікі ўніверсітэта.
У Беларусі гэта адзіная скульптурная кампазіцыя, якая злучае сучаснае мастацтва і навуку. З аднаго боку – гэта інсталяцыя, з другога – візуальная рэалізацыя матэматычнай формулы.
ЛІТАРАТУРА
1. Малашеня, Л. «ГиПар» зовет в поиск / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 23 нояб. – С. 20.
2. Ободова, А. Синтез науки и искусства / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 24 нояб. – С. 14.