Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Скульптурная кампазіцыя «Юнацтва». Полацкі раён, г. Наваполацк

Ідэя стварэння скульптурнай кампазіцыі з'явілася яшчэ ў 2011 годзе, які быў аб'яўлены годам моладзі, у Наваполацку.

У аснове кампазіцыі юныя хлопец і дзяўчына як увасабленне паміж імі добрага, светлага пачуцця – кахання. Адсюль і назва скульптуры – «Юнацтва». Фігуры атрымалі імёны ад жыхароў горада Валянцін і Валянціна.

Каб увасобіць ідэю ў жыццё, у Наваполацку праводзілася спецыяльная акцыя па зборы сродкаў, у якой прынялі ўдзел студэнты сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, моладзь горада, а таксама працоўныя калектывы прадпрыемстваў.

Аўтарам скульптуры стаў ураджэнец Наваполацка, скульптар Дзмітрый Аганаў.

Размяшчаецца кампазіцыя на дарожцы, якая вядзе ад басейна «Садко» да вуліцы Кірава.

Скульптурная кампазіцыя «Юнацтва». г. Наваполацк. Фотаздымак з сайта https://news.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. «Юность» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 43–44.

2. Масловская, О. Он и Она / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 30 кастр. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

В Новополоцке установили новую скульптуру «Юность»

«Юность нашего города»