Помнік вагам. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 08.07.2019 15:23
- Адноўлена 08.07.2019 10:48
Урачыстае адкрыццё помніка вагам адбылося 24 ліпеня 2009 года, напярэдадні Дня работнікаў гандлю.
На адной чашы скульптурных вагаў ляжаць прасверленыя гіркі, а на другой – сімвалічны мяшок з таварам, да гэтай жа чашы прымацаваны магніт у выглядзе падковы. Скульптурную кампазіцыю ўпрыгожвае фраза «Ведай меру». Вянчае памятны знак – «герб Полацка».
Знаходзіцца помнік у мікрараёне «Аэрапорт» на пляцоўцы каля магазіна «Фридрихсхафен».
ЛІТАРАТУРА
1. Бакевич, Э. «Знай меру» / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 15 авг. – С. 6.
2. Дмитриев, М. В Полоцке появился памятник весам / М. Дмитриев // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 30 июля. – С. 1–2.
3. Міндалёва, І. Укласці грошы... у гісторыю / І. Міндалёва // Звязда. – 2010. – 14 студз. – С. 3.