Помнік купцу. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 08.07.2019 15:23
- Адноўлена 08.07.2019 11:15
Скульптура купца з'явілася ў Полацку ў 2008 годзе, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў гандлю. Ініцыятарамі і спонсарамі яе ўстаноўкі былі полацкія прадпрымальнікі.
Купец вельмі каларытны – адзеты ў каптан, упрыгожаную беларускім арнаментам вопратку, боты. У яго туга набіта грашыма торба. Купец трымае ў руцэ манету.
Знайсці помнік вельмі проста: ён знаходзіцца на плошчы, перад Домам гандлю, на скрыжаванні вуліц Францыска Скарыны і Гогаля, дзе размяшчаюцца адразу тры рынкі і іншыя буйныя гандлёвыя кропкі.
Помнік полацкаму купцу адразу спадабаўся мясцовым жыхарам. Сярод іх ужо існуюць легенды. Паводле адной з іх лічыцца, што калі пацерці залатую манетку, якую трымае ў руцэ купец, то можна чакаць фінансавага даходу. І гэта далёка не адзінае павер'е.
ЛІТАРАТУРА
1. Власова, И. В Полоцке появилась новая достопримечательность / И. Власова // Полочанка. – 2008. – 31 июля. – С. 2.
2. Каленик, Е. Здравствуй, купец! / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2008. – 29 ліп. – С. 1.
3. Малашеня, Л. Купец принесет удачу / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2008. – 29 ліп. – С. 6.