Помнік «Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 08.07.2019 15:23
- Адноўлена 08.07.2019 11:24
Помнік «Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы» быў урачыста прэзентаваны жыхарам і гасцям горада 31 мая 2008 года ў рамках святкавання Дня горада. Аўтарамі памятнага знака з'яўляюцца архітэктар Іван Баравік і скульптар Аляксандр Прохараў.
Афіцыйная назва кампазіцыі – «Полацк – геаграфічны цэнтр Еўропы». У падмурку скульптурнай кампазіцыі знаходзіцца ружа вятроў з пазначэннем бакоў свету. На наступным узроўні паказана Паўночнае паўшар'е зямлі. Тут разгорнута карта Еўропы, з вызначэннем яе цэнтра. Сімвалічныя дугі-мерыдыяны ўпрыгожаны гербавай адзнакай Полацка – трохмачтавым караблікам, які пераадолеў нямала перашкод на шляху «з варагаў у грэкі». Надпіс «Геаграфічны цэнтр Еўропы» перакладзены на пяць моў: з поўначы – надпіс на шведскай мове, з усходу – на рускай, з поўдня – на грэчаскай, з захаду – на англійскай і па крузе – на беларускай. Акрамя таго, на спецыяльных таблічках пазначаны каардынаты крайніх кропак Еўропы і яе цэнтра.
Помнік знаходзіцца ў скверы на праспекце Францыска Скарыны.
ЛІТАРАТУРА
1. Богдасаров, А. Центр культурный и географический / А. Богдасаров // Рэспубліка. – 2012. – 26 мая. – С. 5.
2. Каленик, Е. В центре всех событий / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2008. – 4 чэрв. – С. 3.
3. Сыс, Е. Прописка – центр Европы / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2009. – 5 мая. – С. 6.
4. Сыс, Е. Особый статус / Е. Сыс // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 мая. – С. 2.