Кампазіцыя манументальна-дэкаратыўная «Дзед-глыбачанін». Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
- Подробности
- Створана 21.10.2019 15:23
- Адноўлена 21.10.2019 10:03
Помнік «Дзед-глыбачанін» быў адкрыты ў 2015 г. на беразе возера Кагальнае. Прататыпам скульптуры стаў мясцовы краязнаўца і педагог Аляксандр Сабалеўскі, які ў 87 гадоў напісаў пра Глыбоччыну. Яго твор можна знасці ў мясцовых бібліятэках.
Аўтар вобраза – Аляксандр Тухто.
Помнік быў устаноўлены, дзякуючы фінансавай падтрымцы сям'і Сабалеўскіх.
Кампазіцыя ўяўляе сабой задуменнага дзеда-рыбака, які сядзіць у лодцы і піша кнігу пра гісторыю, мясцовыя традыцыі і звычаі, знакамітых людзей роднага краю.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. «Дед-глубочанин» из рода Соболевских / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 7 июля. – С. 5.