Помнік барону Мюнхаўзену. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
- Подробности
- Створана 21.10.2019 15:23
- Адноўлена 21.10.2019 10:16
У 2014 годзе ў г. Глыбокае быў устаноўлены помнік барону Мюнхаўзену. Скульптура вышынёй 3,5 м прадстаўляе сабой фігуру чалавека, які на ядры вылятае з гарматы. Невыпадкова шляпа барона ўпрыгожана вішнямі, якія лічацца сімвалам Глыбокага. Мясцовыя жыхары ўпэўнены, што менавіта ў гэтых краях з Мюнхаўзенам адбыўся выпадак: у час бою ў яго закончыліся патроны, і ён вымушаны быў зарадзіць сваю зброю костачкай вішні.
Скульптура знаходзіцца непадалёку ад могілак. Каля 10 гадоў назад тут знайшлі магілу, на крыжы якой па-нямецку напісана «Фердынанд і Вільгельміна фон Мюнхаўзен». Хаця ўжо немагчыма даказаць, магіла барона гэта ці цёзкі па прозвішчы, але глыбачане ўпэўнены, што менавіта Мюнхаўзен пахаронены ў іх горадзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Мюнхгаузен приземлился в Глубоком / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 21 июня. – С. 16.
2. Капшуль, Г. Вітаем Мюнхаўзена / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 24 мая. – С. 1.
3. Корбут, В. К Мюнхгаузену в Глубокое / В. Корбут // Советская Белоруссия. – 2014. – 4 июня. – С. 8.
4. Лупач, З. У Глыбокім усталявалі скульптуру Мюнхгаўзена / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 22 траўня. – С. 4.
5. Мюнхгаўзен «вярнуўся» ў Глыбокае / падрыхт. У. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 5 июня. – С. 11.