Валёнак, малая архітэктурная форма. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 08:15
- Адноўлена 11.03.2022 08:15
Малая архітэктурная форма «Валёнак» усталявана на вуліцы Савецкай Арміі каля прадпрыемства «Элект» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Валёнак – першая прадукцыя прадпрыемства, якую выпускалі ў Віцебску інваліды па зроку. Валёнкі выпускалі даволі доўга: з 1931 года да канца 1950-х гадоў.
Валёнак у кампазіцыі зроблены з сілікатнай цэглы. Фігура, якая вышэй за сярэдні чалавечы рост, стаіць на невысокім пастаменце. Побач з валёнкам усталявалі ліхтар з совамі і таблічку, на якой напісана: «Валенок. Первое изделие ручной работы артели незрячих мастеров г. Витебска, 1931 г. Валёнак. Першы выраб ручной працы талакі невідушчых майстроў г. Віцебска, 1931 г.». Надпіс выбіты таксама і рэльефна-кропкавым тактыльным шрыфтам Брайля, з дапамогай якога чытаюць людзі са слабым зрокам.
Новы аб'ект на вуліцы Савецкай Арміі – гэта не проста помнік, прысвечаны валёнку, а ўшанаванне памяці пра першую прадукцыю прадпрыемства «Элект», памяць пра ветэранаў працы. Урачыстае адкрыццё малай архітэктурнай формы адбылося 10 ліпеня 2018 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. Символ благополучия / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 12 июля. – С. II.