Вулічны клоўн («Вандроўны музыкант»), скульптурная дэкаратыўная кампазіцыя. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 08:32
- Адноўлена 11.03.2022 08:32
Скульптурная дэкаратыўная кампазіцыя «Вулічны клоўн» ці «Вандроўны музыкант» – яркі элемент гарадскога дызайну. Яна знаходзіцца ў цэнтры горада, на праспекце Фрунзэ, 11, побач з Летнім амфітэатрам і музеем «Духаўскі круглік». Гэта падарунак г. Віцебску ад заслужанага артыста Расіі, кіраўніка «Неверагодна дзіўнага цырка» Мікалая Чаўнакова, а яго ідэю ў бронзе ажыццявіў віцебскі скульптар Іван Казак у 2008 годзе.
У свой час М. Чаўнакоў заўважыў, што цырк у нас перш за ўсё асацыіруецца з гумарам і дрэсіраванымі жывёламі. Таму і кампазіцыя ўяўляе сабой фігуру клоўна, які грае на гармоніку, а побач з ім сядзіць маленькі пудзель. У вандроўным музыканце ўвасоблены творчы пачатак Віцебска, яго музычная аснова, гасціннасць. Вакол скульптуры складаюцца легенды і павер'і. Напрыклад, калі дакрануцца да грошай, якія выглядваюць з задняй кішэні музыканта, палепшыцца фінансавы дабрабыт, дакрануцца да носа пудзеля – прыйдзе каханне. Кампазіцыя стала для жыхароў Віцебска правераным талісманам удачы і поспеху.
ЛІТАРАТУРА
1. Колосова, А. Счастливое число – 13! / А. Колосова // Витебские вести. – 2021. – 17 авг. – С. 24.
2. Любочка, С. На языке скульптур / С. Любочка // Твой город (Витебск). – 2014. – 8 янв. – С. 5.
3. Пастернак, Т. «Уличный клоун» у Амфитеатра / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2008. – 10 ліп. – С. 2.
4. Пучкова, Е. День рождения клоуна / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 14 авг. – С. 16.
5. Скульптура «Уличный клоун» // Про Витебск : информационно-справочный каталог / гл. ред. И. Н. Макаренко ; отв. за вып. О. С. Ходырева. – [Минск, 2021]. – Вып. 7. – С. 61.
6. «Уличный музыкант» // Скульптура. Объекты. Витебск : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2013. – С. 64.
7. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 17 сак. – С. 7.