Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дыялог, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.

Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Дыялог» усталявана на вуліцы Леніна, 11 у 2015 годзе. Яна гарманічна ўпісваецца ў гэты куток горада. Скульптура – падарунак Віцебскага рэгіянальнага аддзялення ААТ «Банк БелВЭБ», арыентаванага на адкрытасць і гатоўнасць да дыялога з кліентамі, на ўмацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і даверных адносін з партнёрамі. Банк займае годную нішу ў жыцці горада і дапамагае рэалізоўваць многія інвестыцыйныя праекты.

Аўтарам кампазіцыі з'яўляецца скульптар К. У. Селіханаў. Бронзавая скульптура стаіць на гранітным пастаменце, выканана ў сучаснай манеры ва ўмераным постмадэрнісцкім напрамку і ўяўляе сабой фігуры двух чалавек, якія злучаны моцным сяброўскім поціскам рукі. Скульптура ўпрыгожвае горад і будынак, каля якога яна знаходзіцца.

 

Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Дыялог», г. Віцебск. Фота з сайта http://evitebsk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Конохов, Д. Новая скульптура в городе / Д. Конохова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 3 дек. – С. 2.

2. Пастернак, Т. Северной столице подарили «Диалог» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 5 дек. – С. 1.