Зліццё рэк Віцьба, Лучоса і Заходняя Дзвіна, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 08:58
- Адноўлена 11.03.2022 08:58
Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Зліццё трох рэк» усталявана на вуліцы Леніна ў 1987 годзе. Гэта каскадны фантан з трыма алегарычнымі фігурамі, якія сімвалізуюць зліццё трох віцебскіх рэк: Заходняй Дзвіны, Віцьбы і Лучосы. Аўтары кампазіцыі – скульптар А. Н. Тарасян, архітэктар В. П. Андарадаў.
Фантан знаходзіцца на месцы касцёла Святога Антонія, які быў адной з трох дамінант ансамбля былой Ратушнай плошчы: будынак ратушы, злева ад яе – Васкрасенская царква, справа – касцёл Святога Антонія. Касцёл зруйнавалі ў канцы 1950-х гадоў, калі пашыралі вуліцу Леніна. А на яго месцы ўсталявалі фантан: тры дзяўчыны цягнуцца адна да адной. У народзе фантан называюць «Тры русалкі» або «Тры жанчыны», «Тры грацыі».
Фантан «Зліццё трох рэк» – сімвалічны архітэктурны аб'ект г. Віцебска і ўпадабанае месца адпачынку гараджан.
ЛІТАРАТУРА
1. Драбо, Т. Памятники и скульптуры – творение человеческих рук и мысли / Т. Драбо, Е. Морозова // Вестник Академии ветеринарной медицины. – 2016. – № 4 (окт). – С. 6.
2. Фонтан «Слияние трех рек» // Про Витебск : информационно-справочный каталог / гл. ред. И. Н. Макаренко ; отв. за вып. О. С. Ходырева. – [Минск, 2021]. – Вып. 7. – С. 19.
3. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 24 сак. – С. 5.