Лучоса, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 09:05
- Адноўлена 11.03.2022 09:05
Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Лучоса», якая сімвалізуе адну з трох рэк Віцебска, усталявана на праспекце Будаўнікоў побач з аднайменным турысцка-гасцінічным комплексам. Аўтар скульптуры Сяргей Сотнікаў. Кампазіцыя ўяўляе сабой некалькі буйных камянёў, на адным з якіх сядзіць німфа ракі Лучоса. Скульптура выраблена з палімернага матэрыялу ў бронзавым колеры. Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы гасцініцы і створаны для турыстычнай прывабнасці Віцебска.
Урачыстае адкрыццё скульптуры адбылося ў 2018 годзе падчас свята «Дзень горада».
ЛІТАРАТУРА
1. Еще одна «Лучоса» // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 26 июня. – С. 7.
2. Шэдзько, А. Незвычайныя помнікі Віцебска / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 24 сак. – С. 5.